Сяргей Раткевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 16 ліпеня 1966
Дата затрымання: 30 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Запаснік Марына
Месца зняволення: ПК № 17
Справы: Пратэсты Мінск
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны/ая хросны/ая: Астрыд Кароэ, дэпутатка дацкага парламента
Сяргей Фёдаравіч Раткевіч быў затрыманы 30 жніўня 2020 года ў Мінску падчас нядзельнай акцыі пратэсту, а менавіта пасля патасоўкі, якая завязалася паміж супрацоўнікамі міліцыі і пратэстоўцамі, якія спрабавалі адбіць іншага пратэстоўца (палітвязня Аляксея Чарвінскага) ад затрымання.
Сяргея абвінавацілі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) - за бойку і ўдары па мікрааўтобусе міліцыі.
27 лістапада 2020 года суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік пакарала Сяргея Раткевіча 5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.