Аляксей Герман
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 чэрвеня 1991
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сіз Андрэй
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксея Аляксандравіч Германа асудзілі ў Брэсцкім абласным судзе 8 красавіка 2024 года паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 369-1 (дыскрэдытацыя Беларусі), ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Суддзя Андрэй Сіз прызначыў Аляксею па сукупнасці пакаранняў пяць гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і штраф 200 базавых велічыняў (8000 рублёў).
25 чэрвеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Ігар Буката.
5 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
"Пакінуў каментары з мэтай дэструктыўнай дзейнасці". Берасцейца асудзілі на 5 гадоў калоніі па 5 крымінальных артыкулах