Дзмітрый Ляўчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 31 сакавіка 2001
Дата затрымання: 16 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 верасня 2022
Суддзя: Млечка Андрэй
Пракурор: Дудко Аксана
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 21
Справы: Пратэсты Мінск
Дзмітрый Яўгенавіч Ляўчук абвінавачваўся па арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і арт. 205 КК РБ (Крадзеж). Справа разглядалася 11 жніўня 2022 года ў Фрунзенскім судзе горада Мінска ў складзе старшынствуючага суддзі Млечкі Андрэя, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы Дудко Аксаны.
Яго абвінавачвалі ў тым, што 20 верасьня 2020 года ён прыняў удзел у мітынгу, і выходзіў на праезную частку на вуліцы Ціміразева ў горадзе Менску. Пракурорам, у інтарэсах КТУП "Мінсктранс" быў заяўлены пазоў, аб пакрыцці маёмаснай шкоды на суму 47.716,07 рублёў.
У судовым паседжанні Ляўчук цалкам прызнаў віну.
Па гэтай крымінальнай справе ён затрымліваўся з 15 лютага 2022 па 25 лютага 2022, з 17 сакавіка 2022 па 20 сакавіка 2022, а з 16 траўня 2022 і да абвяшчэння прысуду (11 жніўня 2022) знаходзіўся пад вартай.
Ляўчук быў прызнаны вінаватым, і асуджаны да абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на 3 гады ("хіміі").
З 22 верасня 2022 года адбывае пакаранне.