Ігар Жывалун
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 сакавіка 1983
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 2 гады 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Шаршнёў Яўген
Месца зняволення: ПК № 1
Жывалун Ігар Аляксандравіч быў асуджаны Гомельскім абласным судом па ч. 1 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). З 25 па 29 студзеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Шаршнёў Яўген. Ён асудзіў Ігара на 2 гады 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
23 лютага 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Адбывае тэрмін у ПК № 1.