Аляксандр Колпак
Палітвязень
Дата нараджэння: 4 кастрычніка 1967
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандра Уладзіміравіча Колпака асудзілі за каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе яго прызналі вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці).
Дзяржаўнае абвінавачванне запрасіла для яго чатыры гады пазбаўлення волі з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд 29 верасня 2022 г. і прызначыла ў Брэсце суддзя Вера Філонік. Акрамя гэтага, у мужчыны канфіскавалі мабільны тэлефон як "сродак здзяйснення злачынства".
23 снежня 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Напрыканцы студзеня 2023 г. Аляксандра перавялі з СІЗА-7 у наваполацкую калонію № 1.
Напрыканцы жніўня 2024 г. стала вядома, што Аляксандру мусяць зрабіць аперацыю па выдаленні грыжы, ён у лякарні пры калоніі.
"Заклікаў ствараць заторы на дарогах". Мінчука асудзілі да 4 гадоў калоніі за каментары ў Telegram-чатах падчас пратэстаў у 2020 годзе