Дзмітрый Гудзееў

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 лістапада 2001

Дата затрымання: 8 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • ч. 2 арт. 290-5 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у такой арганізацыі

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Бугук Наталля

Месца зняволення: ПК № 3

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмітрыю Алегавічу Гудзееву інкрымінавана ч. 2 арт. 290-5 КК (Арганізацыя дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі і ўдзел у дзейнасці такой арганізацыі) і ч. 3 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім). Дзмітрыю 21 год і, мяркуючы па яго сацсетках, у мінулым траўні ён скончыў тэрміновую службу ў вайсковай частцы 3214 у Мінску. Яму пагражае ад 8 да 12 гадоў калоніі. Паводле інфармацыі крыніц, падчас брутальнага затрымання Дзмітрый быў моцна збіты.

25 і 29 траўня, а таксама 2 чэрвеня 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе разглядалася ягоная справа. Працэс вяла Наталля Бугук, якая прысудзіла Дзмітрыю 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі.

У траўні хлопца дадалі ў «тэрарыстычны спіс» КДБ. 

1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

18 чэрвеня 2023 г. разглядалася Вярхоўным судом апеляцыйная скарга Дзмітрыя. Яе вынік таксама невядомы. 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»