Яўген Маранец

былы заўзятар ФК "Гомель"

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 верасня 1987

Дата затрымання: 28 ліпеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • ч. 1 арт. 333 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот моцнадзейных ці атрутных рэчываў

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Мохараў Аляксандр, Доля Мікалай

Месца зняволення: ПК № 15

Справы: Пратэсты Гомель

Яўген Віктаравіч Маранец — жыхар Гомеля, затрыманы напрыканцы ліпеня 2021 года. Яго абвінавацілі паводле арт. 342 КК (Арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Згодна з абвінавачваннем, ён стварыў чат, у якім нібыта "заклікаў удзельнічаць у масавых беспарадках, аказваць супраціў праваахоўнікам, выкарыстоўваць у дачыненні да іх гвалт, знішчаць і шкодзіць маёмасць агульнанебяспечным чынам". Яўген быў змешчаны ў СІЗА.

У Савецкім судзе Гомеля 9 снежня 2021 года быў вынесены прысуд. Яўгена прызналі вінаватым у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК), і ў незаконным абарачэнні моцнадзейных або атрутных рэчываў (ч. 1 арт. 333 КК). Суддзя Аляксандр Мохараў вынес прысуд у выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня змясцілі ў ПК № 3.

12 красавіка 2022 года Гомельскі абласны суд у закрытым рэжыме разгледзеў справу Яўгена Маранца паводле абвінавачання згодна з ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім). Суддзя Мікалай Доля вынес палітвязню новы прысуд: 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Палітвязень адбывае пакаранне ў магілёўскай ПК № 15.

Вынесены прысуд былому заўзятару ФК "Гомель" палітвязню Яўгену Маранцу

Гамяльчук Яўген Маранец трапіў у поле зроку праваахоўнікаў мінулым летам. Яго спачатку падазравалі ў тым, што ў ён стварыў пратэсны тэлеграм-чат, куды запрасіў сваіх знаёмых. Удзельнікі гэтага чата абмяркоўвалі бягучую палітычную абстаноўку і метады процідзеяння сілавікам. На падставе гэтага ў дачыненні да Яўгена Маранца распачалі крымінальную справу за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.

Адрас для лістоў: ПК № 15. 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»