Сяргей Кемеж

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 чэрвеня 1994

Дата затрымання: 20 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Мазоль Вадзім, Кашко Ігар

Пракурор: Манец Вераніка, Мыслівец Мікіта

Кемеж Сяргей Вітальевіч жыхар Пружан. Крымінальную справу распачалі за тое, што 25 студзеня 2021 года ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" пад навінай пра прысуд за абразу камандзіра АМАП ГУУС Мінгарвыканкама, напісаў абразлівы каментар пра гэтага міліцыянта. Справа разглядалася ў судзе Пружанскага раёна ў верасні 2021 года па арт. 369, ч.1 арт. 208 КК.

Суддзя Вадзім Мазоль асудзіў яго да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову ("хімія"), а таксама пакрыць 3000 рублёў маральнай шкоды. Таксама Сяргею паставілі вымагальніцтва з жонкі былога аднагрупніка, за гэта таксама прысудзілі 2 гады "хіміі". Сумарна мужчыну асудзілі да 2 гадоў 6 месяцаў "хіміі". Дзяржабвінавачанне па справе падтрымала Вераніка Манец.

У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня 2023 года яго ўжо асудзілі за "знявагу вайскоўца" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых штрафу. Яго судзілі паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэксу (знявага прадстаўніка ўлады). Такі прысуд вынес Ігар Кашко па прапанове пракурора Мікіты Мысліўца.

У верасні 2022 года Сяргея ўключылі ў "спіс экстрэмістаў" з паметкай, што ён адбывае пакаранне.

Месца, дзе адбывае тэрмін палітвязень пасля турмы-1, пакуль невядомае.

За "знявагу вайскоўца" 2 гады калоніі прызначылі жыхару Пружан

У судзе Лідскага раёна 19 чэрвеня 2023 года за "знявагу вайскоўца" да двух гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і 100 базавых штрафу асудзілі 29-гадовага жыхара Пружан Сяргея Кемежа, які адбываў тэрмін на "хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»