Антон Хадкевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 31 траўня 1990
Дата затрымання: 9 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Харошка Алег
Месца зняволення: ПК № 3
Антон Анатолевіч Хадкевіч працаваў інжынерам-энергетыкам у мінскай фірме, якая ў той час абслугоўвала аб'екты Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Ён быў затрыманы ў лістападзе 2022 г. супрацоўнікамі гомельскага ГУБАЗіК і АМАП на працоўным месцы. Да суда ён знаходзіўся ў СІЗА-3. Яго абвінавацілі ў тым, што ён удзельнічаў у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (ч. 1 арт. 342 КК) садзейнічаў «экстрэмісцкай» дзейнасці ( ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК РБ) праз уваходжанне у «экстрэмісцкае» фарміраванне. Апроч гэтага, Антона абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (ч. 1 арт. 367 КК РБ). Утрымліваўся ў СІЗА-3.
Гомельскі абласны суд у закрытым пасяджэнні 22 жніўня 2023 года пакараў Хадкевіча пазбаўленнем волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Адбывае тэрмін у ПК № 3.
10 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Жыхара Мазыра ў закрытым рэжыме асудзілі па пратэсных артыкулах