Дзмітрый Сцяпанаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 27 верасня 1984
Дата затрымання: 2 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Лешчанка Андрэй
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Справы: Пратэсты Брэст
Дзмітрыя Аляксандравіча Сцяпанава абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання або ўдзеле ў ім паводле ч. 1 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса.
Сцяпанава яшчэ да суда змясцілі пад варту. Спярша мужчыну судзілі па адміністрацыйных “палітычных” артыкулах, а потым распачалі крымінальную справу. Пры гэтым вельмі падобна на тое, што чат "ГОБК" быў прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем " ужо пасля затрымання Дзмітрыя.
Брэсцкі абласны суд у закрытым рэжыме 10 лютага 2023 года пакараў Сцяпанава пазбаўленнем волі на тэрмін чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Справу разглядаў суддзя Андрэй Лешчанка.
Апеляцыйную скаргу палітзняволенага на прысуд разглядалі 4 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
Утрымліваўся ў СІЗА-7, цяпер адбывае пакаранне ў ПК-17.
Жыхару Брэста за адміністраванне лакальнага чата "ГОБК" прысудзілі 4 гады калоніі