Сяргей Капанец
Дата нараджэння: 24 кастрычніка
Дата затрымання: 11 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Cяргей Капанец быў затрыманы ў межах справы аб масавых беспарадках, узбуджанай пасля падзей 9-13 жніўня.
Пазней Сяргею Капанцу было прад’яўлена абвінавачванне па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.
Спачатку ўтрымліваўся ў СІЗА КДБ. Пазней пераведзены ў СІЗА-1.
Сімвалічны "хросны" у межах кампаніі #WeStandByYou - дэпутат Бундэстага Германіі Рудольф Хенке:
“Я неадкладна патрабую вызвалення Сяргея Капанца і ўсіх іншых палітвязняў, якія апынуліся ў зняволенні ў сувязі з крытыкай прэзідэнцкіх выбараў і іх вынікаў. Сяргей Капанец, як і многія іншыя людзі, адстойваў сваё асноўнае права на свабоду слова і сходаў. Нікога нельга саджаць у турму без належнай працэдуры толькі за мірныя дэманстрацыі супраць рэжыму Лукашэнкі. Яго рэжым нелегітымны”.