Георгій Чаравака

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 лістапада 1968

Дата затрымання: 9 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Чарапанава Святлана

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Данаты

Георгій Адамавіч Чаравака затрыманы паводле арт. 361-3 Крымінальнага кодэксу. Яго абвінавацілі у "фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах".

Вядома, што мужчыну затрымалі пры вяртанні ў Беларусь з ЗША, куды ён ездзіў на месяц. Да суду знаходзіўся ў СІЗА КДБ, потым пераведзены ў СІЗА-1. 4 снежня 2023 году справу пачаў разглядаць МГС (суддзя Святлана Чарапанава). Яна асудзіла падітвязня да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вырак агучаны 8 снежня 2023 г.

Георгія асудзілі за данат у 21,29 даляраў, які ён адправіў са свайго акаўнта PayPal у падтрымку Палка Каліноўскага. Да акаўнта была прывязаная беларуская картка, з якой спісаліся сродкі. Падчас суду ён распавёў, што дабраахвотна паведаміў супрацоўнікам, якія яго затрымалі, што падпісаны на шматлікія "экстрэмісцкія" тэлеграм-каналы, прызнаўся, што зрабіў перавод на рахунак Палка Каліноўскага. Ён жа ўласнаруч даў супрацоўнікам паролі для ўваходу ў плацёжную сістэму. Ён распавёў, што зрабіў данат, бо спадзяваўся, што гэтыя сродкі накіруюць на закупку касак, бронекамізэлек, медыкаментаў, аднак разумеў, што імі скарыстаюцца па сваім веданні і ў тым ліку, купяць на іх зброю і боепрыпасы.

Таксама вядома, што следчы вылучыў са справы матэрыялы, якія датычныя іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), арт. 350 (знішчэнне, блакаванне ці мадыфікацыя камп'ютарнай інфармацыі), арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады). 

5 студзеня 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў СІЗА-1, актуальны адрас высвятляецца.

Палітвязня асудзілі да пяці гадоў калоніі за 21-даляравы данат Палку Каліноўскага

55-гадовага палітвязня Георгія Чараваку асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Вырак агучыла суддзя Святлана Чарапанава ў Мінскім гарадскім судзе 8 снежня 2023 году.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»