Сяргей Канановіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 траўня 1995
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021
Дата вызвалення: 25 ліпеня 2022
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Юшчук Міхаіл
Справы: Справа карагодаў
Сяргей Эдуардавіч Канановіч — жыхар Пружанаў, затрыманы 24 сакавіка 2021 года па так званай "справе карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце.
У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.
Сяргею было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён утрымліваўся ў СІЗА-7 Брэста.
У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня 2021 года суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па "справе карагодаў". З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суду пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда. Былога тэлевядучага "Беларусь-4" Канстанціна Свідуновіча, Іллю Ягорава, пружанца Сяргея Канановіча і Аляксандра Жука пакаралі паўтара гадамі "хіміі", у СІЗА палітвязняў утрымлівалі з 24 сакавіка.
З 11 снежня 2021 палітвязень пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ № 9.
Сяргей цалкам адбыў пакаранне і 25 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.
Новыя затрыманні па "карагоднай справе"