Канстанцін Свідуновіч

тэлевядучы

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 18 сакавіка 1995

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021

Дата вызвалення: 25 ліпеня 2022

Суддзя: Куроўскі Дзмітрый

Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Юшчук Міхаіл

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Справа карагодаў

Канстанцін Юр'евіч Свідуновіч — жыхар Брэста, вядучы праграмы "Ранішні эспрэса" на "Беларусь-4" (ТРК "Брэст"). 

Канстанціна затрымалі 24 сакавіка 2021 па так званай "справе карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і пачалі затрымліваць пратэстоўцаў.

Канстанціну было прад'яўлена абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён утрымліваўся ў СІЗА-7 Брэста.

У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня 2021 года суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па "справе карагодаў". З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суду пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда. Былога тэлевядучага "Беларусь-4" Канстанціна Свідуновіча, Іллю Ягорава, пружанца Сяргея Канановіча і Аляксандра Жука пакаралі паўтара гадамі "хіміі".

11 снежня 2021 Канстанцін пачаў адбываць тэрмін у ПУАТ № 49.

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 25 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.

У Брэсце затрымалі тэлевядучага «Беларусь-4» Канстанціна Свідуновіча. Верагодна, па "карагоднай справе"

24 сакавіка 2021 года затрымалі Канстанціна Свідуновіча, гэта вядучы праграмы «Ранішні эспрэса» на Беларусь-4 (ТРК «Брэст»). Яго таксама накіроўваюць у СІЗА.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»