Ілля Ягораў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 кастрычніка 2001

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Куроўскі Дзмітрый

Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Юшчук Міхаіл

Справы: Справа карагодаў

Ілля Віктаравіч Ягораў — фігурант берасцейскай "справы карагодаў", узбуджанай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт).

Быў затрыманы 24 сакавіка 2021 года. Прад'яўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). 

Ілля выхоўваўся ў інтэрнаце ў Кобрыне, бо бацькі былі пазбаўлены бацькоўскіх правоў. 

У судзе Ленінскага раёна Брэста 30 жніўня 2021 г. суддзя Дзмітрый Куроўскі абвясціў прысуды шостай партыі абвінавачаных па "справе карагодаў". З 14 абвінавачаных чатыры ўтрымліваліся да суду пад вартай — іх вызвалілі ў зале суда. Іллю Ягорава пакаралі двума з паловай гадамі "хіміі".

Адначасова разглядалася справа па ч. 2 арт. 339 КК "хуліганства" ў дачыненні да Ігара Вінакурава (ужо асуджаны за ўдзел у карагодзе ў 5-й партыі), палівязня Іллі Ягорава і Данііла Дзіткоўскага. Іх абвінавацілі ў пашкоджанні камер Белтэлекама, пры гэтым шкода ў памеры 171 рублёў 60 капеек да суда была ўжо кампенсаваная дзяўчынай Ягорава.

Ілля знаходзіцца за межамі Беларусі.

Палітвязень Ілля Ягораў: "У СІЗА атрымаў па нырцы, калі папрасіў кніжку"

Ілля распавёў "Вясне" пра падзеі дня, калі яго затрымалі, умовы ўтрымання ў ІЧУ і СІЗА, а таксама пра тое, чаму ён плануе вярнуцца ў Беларусь.

 

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»