Аляксандр Жук
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1996
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 снежня 2021
Дата вызвалення: 23 ліпеня 2022
Суддзя: Куроўскі Дзмітрый
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Юшчук Міхаіл

Аляксандр Вячаслававіч Жук — фігурант так званай "справы карагодаў", якая датычыцца акцыі пратэсту 13 верасня 2020 года ў Брэсце. У той дзень калона дэманстрантаў выйшла на скрыжаванне праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў. Рух аўтамабіляў і грамадскага транспарту на ўчастку быў абцяжараны. Людзі спявалі песні, вадзілі карагоды да тых часоў, пакуль не прыехаў вадамёт. Услед за ім выбеглі сілавікі і сталі затрымліваць пратэстоўцаў.
Быў затрыманы 24 сакавіка 2021 і да суда ўтрымліваўся ў СІЗА.
30 жніўня 2021 суддзя Куроўскі прызначыў Аляксандру пакаранне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса — паўтара года "хіміі".
11 снежня 2021 пачаў адбываць пакаранне ў ПУАТ № 39.
Аляксандр цалкам адбыў тэрмін і 23 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю.
6 снежня 2023 г. стала вядома, што Аляксандра зноў затрымалі, за ўдзел у пратэстах 10 жніўня 2020 года. На "пакаяльным відэа" ён расказвае, што быў асуджаны за "справу карагодаў", і што 10 жніўня стаяў у счэпцы ў першым шэрагу на вуліцы Савецкай.
![]()
У Брэсце абвясцілі прысуды шостай партыі па "справе карагодаў". На волю выйшлі экс-вядучы БТ і яшчэ тры фігуранты