Сяргей Кабарчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 20 студзеня 1963
Дата затрымання: 16 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 333-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, радыеактыўных матэрыялаў, узбраення, вайсковай тэхнікі
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Вынік суда: 20 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Шаршнёў Яўген
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргей Мікалаевіч Кабарчук быў затрыманы разам з сынам Паўлам Кабарчуком.
Праўладныя крыніцы назвалі іх "дыверсантамі СБУ". Іх прызналі вінаватымі паводле ч. 3 арт. 289 КК (акт тэрарызму), ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў), арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць), ч. 3 арт. 333-1 КК (незаконнае перамяшчэнне праз мяжу атрутных рэчываў, агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў).
Нагадаем, 15 лютага ў Лельчыцкім раёне быў абʼяўлены рэжым «контртэрарыстычнай аперацыі». Пазней КДБ адчыталася пра затрыманне «тэрарыстаў», нібыта адпраўленых СБУ праводзіць тэракты ў Беларусі і РФ. Прапагандысты тады назвалі імёны трох затрыманых: украінцы Сяргей Кабарчук, Павел Кабарчук і жыхар Брэста Віталь Уласюк.
Праўладныя СМІ распавядаюць, што пры іх былі выяўленыя выбуховыя прылады і іншыя сродкі паражэння. Сяргей Кабарчук 1963 года нараджэння з Ковельскага раёна Валынскай вобласці па мянушцы "Батлер" раней нібыта быў супрацоўнікам дзяржаўнай пагранслужбы Украіны. Аднак пасля звальнення разам з сынамі Багданам 1997 года нараджэння і Паўлам 1993 года нараджэння нібыта займаўся кантрабандай.
КДБ нібыта выявіў, што выбуховыя прылады прызначаліся для здзяйснення "тэрактаў" на тэрыторыі Расіі і Беларусі, а закід дыверсійна-разведвальнай групы ў Беларусь праз мяжу нібыта быў арганізаваны Службай бяспекі Украіны.
23 кастрычніка 2024 году ў Гомельскім абласным судзе абвясцілі прысуд - 20 гадоў пазбаўлення волі у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу 700 базавых велічыняў - 28 тысяч рублёў. Працэс вёў суддзя Яўген Шаршнёў.
22 лістапада 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
5 снежня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".
Украінцаў асудзілі як "дыверсантаў СБУ": бацьку і сыну прызначылі па 20 гадоў калоніі
У Лельчыцах затрымалі "дыверсантаў" (навіна абноўленая)
Нагадаем, учора ў Лельчыцкім раёне ўчора ўводзіўся рэжым контртэрарыстычнай аперацыі.