Дзмітрый Шувалаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 16 красавіка 1994

Дата затрымання: 6 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2024

Суддзя: Куроўскі Дзмітрый

Пракурор: Ярошык Аляксей

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Дзмітрый Шувалаў. Фота з сацсетак

Дзмітрыя Сяргеевіча Шувалава абвінавацілі ў тым, што ён у тэлеграме адпраўляў у чат-бот рэдакцыі "Nexta" (прызнаны "экстрэмісцкім фарміраваннем" 29 кастрычніка 2021 года) фота і відэа вайсковай тэхнікі з каментарамі ч. 1  арт. 361-4 (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Пракурор Аляксей Ярошык запрасіў для Дзмітрыя 2 гады 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такі прысуд і вынес Дзмітрый Куроўскі.

У сярэдзіне верасня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Дзмітрыя з СІЗА-6 у брэсцкі СІЗА-7, а ў кастрычніку — у івацэвіцкую ПК № 22.

МУС у лістападзе 2022 г. дадала палітзняволенага ў спіс "асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Выйшаў на волю ў кастрычніку 2024 г. 

Жыхара Баранавіч асудзілі да 2,5 гадоў калоніі за фота і відэа ваеннай тэхнікі ў "Nexta", якія так і не былі апублікаваны

У Брэсцкім абласным судзе 3 жніўня вынеслі прысуд 28-гадоваму жыхару Баранавічаў Дзмітрыю Шувалаву па ч. 1 арт. 361-4 (іншае садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Мужчыну абвінавацілі па гэтым артыкуле за адпраўку у чат-бот "Nexta" фота, відэа, каментароў, якія тычацца дзейнасці баранавіцкага аэрадрома. Інфармацыя так і не была апублікавана ў тэлеграм-канале. Суддзя Дзмітрый Куроўскі асудзіў Шувалава да двух з паловай гады калоніі агульнага рэжыму — менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор Аляксей Ярошык. За кратамі Дзмітрый утрымліваецца з 6 чэрвеня — следства па справе цягнулася амаль паўтара месяца.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»