Максім Селязнёў

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 верасня 1976

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 15 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Максіма Сяргеевіча Селязнёва і асудзілі па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 2 і ч. 4 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) і ч. 1 і ч. 2 арт. 289 КК (акт тэрарызму).

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 сакавіка 2023 года суддзя Дзмітрый Карсюк яму канчаткова прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 15 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 200 базавых велічынь.

Па гэтай справе за "неданясенне аб злачынстве" судзілі Дзмітрыя Марцінкевіча. Ён прызнаны вінаватым у "неданясенні аб пэўна вядомай асобе, якая ўчыніла асабліва цяжкае злачынства, і аб месцы знаходжання такой асобы", і на падставе ч. 1 арт. 406 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін тры месяцы.

29 чэрвеня 2023 г. КГБ дадаў палітвязня ў "тэрарыстычны спіс".

30 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Ёсць звесткі, што Максіма перавялі ў калонію, але ў якую - пакуль невядома. 

15 гадоў калоніі прызначылі мінчаніну за падрыў міліцэйскай машыны каля Цэнтральнага РУУС

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 30 сакавіка 2023 года па справе падрыву міліцэйскай машыны асудзілі былога спецзназаўца Максіма Селязнёва. Яго прызналі вінаватым у здзяйсненні "акта тэрарызму ў мэтах аказання ўздзеяння на прыняцце рашэнняў органамі ўлады, застрашвання насельніцтва і дэстабілізацыі грамадскага парадку". Суддзя Дзмітрый Карсюк прызначыў яму 15 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў. Таксама па гэтай справе да трох месяцаў арышту за "неданясенне аб злачынстве" асудзілі Дзмітрыя Марцінкевіча. Суд цягнуўся месяц у закрытым рэжыме.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»