Сяргей Цыгіб
Палітвязень
Дата затрымання: 8 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Літвіна Алена
Сяргея Аляксандравіча Цыгіба асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму і штрафу ў 250 базавых велічынь.
Мужчыну прызналі вінаватым у абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368), абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369) і незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Алена Літвіна ў судзе Ленінскага раёна Магілёва 8 жніўня 2022 г.
Утрымліваўся ў турме № 4. Актуальны адрас устанаўліваецца.
За адзін лайк жыхару Магілёва прысудзілі тры гады калоніі