Сяргей Грыбовіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 28 ліпеня 1969

Дата затрымання: 13 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Буруноў Яўген

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Міхайлавіч Грыбовіч — жыхар Докшыцаў, затрыманы на пачатку сакавіка 2022 года паводле двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці) і 361-3 КК (Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу).

У "пакаяльным відэа" мужчына кажа, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў. Яго змясцілі ў СІЗА-2.

У Віцебскім абласным судзе 4 лістапада 2022 г. пачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязня. Грыбовічу ў выніку выставілі абвінавачванні паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 і ч. 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 і ч. 2 арт. 368 (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 361-3 (удзел грамадзяніна РБ на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні). Грыбовіча накіравалі на псіхіятрычную экспертызу. 

27 студзеня 2023 г. суддзя Яўген Буруноў прызнаў палітвязня вінаватым і пакараў яго зняволеннем на тэрмін чатыры з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафам у памеры 7 000 рублёў.

15 лютага 2023 г. КДБ дадаў палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітзняволены ўтрымліваўся ў СІЗА-2.

У канцы траўня 2023 г. стала вядома, што палітзняволены знаходзіцца ў ПК № 3.

Палітвязня з Докшыцкага раёна асудзілі за намер ваяваць ва Украіне

У «пакаяльным відэа» мужчына казаў, што запоўніў анкету ў Telegram, каб паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў.

За намер паехаць ваяваць ва Украіну супраць расійскіх войскаў судзяць жыхара Докшыцаў

Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Яўген Буруноў.

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»