Генрых Акалатовіч

ксёндз

Палітвязень

Дата затрымання: 16 лістапада 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве

Вынік суда: 11 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Арэшка Уладзімір

Месца зняволення: СІЗА КДБ

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост, Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Групы: Святары і вернікі

Генрых (Генадзь) Акалатовіч (1960 г.н.) — святар з Валожыну. Мужчыну затрымалі ў лістападзе 2023 году. 

Ён перанёс інфаркт і нядаўна яму была зроблена аперацыя на страўніку ў сувязі з анкалагічным захворваннем, ён мае патрэбу ў медыцынскім назіранні і пастаянным прыёме лекаў. Яго ўтрымліваюць у СІЗА КДБ. 

Да змены статусу для яго адмаўляліся прымаць цёплыя рэчы і прадукты. У першыя дні пасля затрымання святару ўдалося перадаць толькі прадметы гігіены, бялізну і таблеткі – ён пераносіць сур'ёзныя хваробы, таму вымушаны прымаць некалькі відаў лекаў.

Ксяндзу інкрымінуюць «Здраду дзяржаве» (арт. 356 Крымінальнага кодэксу).

Katolik.life удалося даведацца ад вернікаў, знаёмых з сітуацыяй, некаторыя звесткі. Святара абвінавачваюць у тым, што ён быццам бы перадаў камусьці нейкую сакрэтную інфармацыю. Паводле звестак, якія дайшлі да вернікаў, шкоду, нібыта нанесеную дзяржаве дзеяннямі святара, ацэньваюць у вельмі буйную суму і патрабуюць яе сплаціць. У размовах называецца сума каля 1 млн еўра ў эквіваленце. Аднак віну святар па-ранейшаму не прызнае.

На 16 жніўня 2024 году вядома, што апошні час ад святара не прыходзілі лісты, але расследаванне справы завяршаецца, і суд можа быць прызначаны ўжо на верасень ці кастрычнік.

У верасні 2024 г. стала вядома, што следства па справе ксяндза скончанае — яго абвінавачваюць у "здрадзе дзяржаве". Меркавана, суд будзе прызначаны на канец верасня ці пачатак кастрычніка. Вернікі лічаць, што валожынскага пробашча могуць вызваліць пасля суда праз працэдуру памілавання — дзеля таго, каб "хворы чалавек не памёр у турме, каб не было шуму".

Суд над Генрыхам Акалатовічам пачаўся 25 лістапада 2024 г. у Мінскім абласным судзе. Яго абвінавачвалі ў здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Судзіў яго Уладзімір Арэшка. 27-28 лістапада, 2, 9, 16 і 26 снежня 2024 г. разгляд справы працягнуўся. 

30 снежня 2024 г. быў агучаны прысуд: 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за "здраду дзяржаве". Вядома, што Генрых Акалатовіч не прызнаваў сябе вінаватым.

Палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве"

У Мінскім абласным судзе 30 снежня 2024 году асудзілі палітвязня Генрыха Акалатовіча паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Арэшка прызначыў Генрыху 11 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адрас утрымання: СІЗА КДБ. 220050, г. Мінск, Галоўпаштамт, абаненцкая скрыня 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»