Іван Чаравака

Палітвязень

Дата нараджэння: 22 студзеня 1985

Дата затрымання: 31 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шылько Алена, Скуратовіч Ала

Месца зняволення: ПК № 1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Іван Чаравака

Іван Анатольевіч Чаравака быў затрыманы па крымінальнай справе паводле арт. 368 КК (Абраза прэзідэнта), арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці).

На пачатку студзеня 2022 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Івана з СТ № 8 у СІЗА-1.

10 чэрвеня 2022 г. суддзя Алена Шылько прызнала Івана вінаватым і асудзіла да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Неўзабаве яго перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.

30 жніўня 2022 г. у Вярхоўным судзе разглядалі апеляцыйную скаргу палітвязня: прысуд быў пакінуты без зменаў.

15 верасня 2022 г. яго ўнеслі ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У канцы верасня Іван быў пераведзены ў ПК № 2 г. Бабруйска, і неўзабаве у брэсцкі СІЗА-7. У снежні палітвязня перавялі ў СІЗА-1.

29 снежня 2022 г. у судзе Фрунзенскага раёна Мінска разглядалі справу Івана паводле арт. 391 КК (абраза суддзі). Вядома, што працэс вяла суддзя Ала Скуратовіч і канчатковы тэрмін пакарання палітвязня не змяніўся.

У студзені 2023 г. Івана перавялі з СІЗА-1 у магілёўскую Турму № 4.

У пачатку 2024 г. пераведзены ў ПК № 1

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»