Сяргей Цібец

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 сакавіка 1976

Дата затрымання: 24 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 30 студзеня 2022

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан

Месца зняволення: ПК № 2

Справы: Пратэсты Пінск

Сяргей Валер'евіч Цібец — фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня. 

31 траўня 2021 г. распачаўся суд над ім і яшчэ 10 фігурантамі крымінальнай справы. 6 ліпеня 2021 г. у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд: суддзя Вера Філонік прызначыла Сяргею Цібцу 5 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

У канцы студзеня 2022 г. стала вядома аб пераводзе Сяргея з СІЗА-6 у бабруйскую ПК № 2.

Храналогія судовага працэсу: 

У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 31 траўня распачаўся разгляд крымінальнай справы па масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года ў дачынні да ячшэ 11 чалавек.

Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"

Падчас спрэчак бакоў дзяржабвінаваўца ўказаў, што ўсе абвінавачаныя ў судзе заявілі, што з розных прычын знаходзіліся каля Пінскага гарвыканкама ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"

ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.

У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"

6 ліпеня у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд у дачыненні да другой партыі абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Пінску ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года.

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»