Аляксандр Сумар

Палітвязень

Дата нараджэння: 7 сакавіка 1982

Дата затрымання: 27 ліпеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 9 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Філонік Вера

Пракурор: Богуш Аляксандр

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Аляксандр Сумар

Аляксандр Васільевіч Сумар быў затрыманы 27 ліпеня 2022 года, пасля чаго яго змясцілі пад варту ў брэсцкае СІЗА-7. Вядома, што ў 2006 годзе Аляксандр працаваў у лунінецкім РАУСе ў якасці эксперта-крыміналіста. 

Цяпер яго асудзілі паводле пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем);
  • ч. 1 арт. 342 (падрыхтоўцы асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку);
  • арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды Рэспубліцы Беларусь).

У Брэсцкім абласным судзе 9 лютага 2023 года Аляксандру Сумару агучылі прысуд. Яго прызналі вінаватым па ўсіх артыкулах Крымінальнага кодэкса і прызначылі: паводле арт. 369 — тры месяцы арышту, паводле ч. 1 арт. 342 — паўтары гады зняволення, паводле ч. 2 арт. 367 — два гады зняволення, паводле ч. 1 арт. 361-1 — пяць год зняволення, паводле ч. 3 арт. 361 — сем гадоў калоніі. Сукупна па ўсіх артыкулах суддзя Філонік прызначыла дзевяць гадоў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму. Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Вера Філонік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Богуш.

У канцы лютага палітвязня перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6.

16 сакавіка КДБ уключыў палітзняволенага ў "тэрарыстычны спіс".

7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Апеляцыйную скаргу палітзняволенага на прысуд разглядалі 4 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе. Неўзабаве палітзняволенага этапавалі ў ПК № 3 у Віцьбе.

Былога крыміналіста асудзілі да 9 гадоў калоніі за кіраўніцтва тэлеграм-чатам "Жыве Лунінец!"

У Брэсцкім абласным судзе 9 лютага да дзевяці гадоў калоніі асудзілі 40-гадовага Аляксандра Сумара, піша брэсцкая "Вясна". Справу ў закрытым рэжыме разглядала суддзя Вера Філонік, дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваў пракурор Аляксандр Богуш.

9 год калоніі прысудзілі за адміністраванне тэлеграм-чату «Жыве Лунінец!»

Агучаны вырак былому супрацоўніку ворганаў

Адрас утрымання: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»