Павел Чуркін

Палітвязень

Дата нараджэння: 9 чэрвеня 1987

Дата затрымання: 24 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 24 траўня 2021

Дата вызвалення: 24 траўня 2022

Суддзя: Зарычнюк Вольга, Клімаў Павел

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Павел Чуркін

Павел Мікалаевіч Чуркін — жыхар Магілёва, асуджаны на 1 год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму судом Кастрычніцкага раёна Магілёва па артыкуле аб абразе прэзідэнта (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).

Павел цалкам адбыў пакаранне і 24 траўня 2022 г. выйшаў на волю з Турмы № 4.

У пачатку красавіка 2024 г. стала вядома, што Паўла затрымалі па падазрэнні ў супрацоўніцтве з Галоўным упраўленнем разведкі Міністэрства абароны Украіны. Пра гэта распавялі на дзяржаўным тэлеканале "БЕЛАРУСЬ 4 Магілёў". Чуркін на камеру кажа, што здымаў размяшчэнне "Іскандэраў", каб потым перадаць кадры ВСУ. Такое заданне беларусу далі ў ГУР МО Украіны. У якасці пацвярджэння, што Чуркін быў завербаваны, паказалі ролік, дзе ён на камеру чытае нешта падобнае на тэкст прысягі Украіне.

14 і 15 лістапада 2024 г. пачаўся разгляд справы Паўла ў Магілёўскім абласным судзе паводле ч. 1 арт. 361-3 КК (удзел на тэрыторыі дзяржавы ва ўзброеным фармаванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу) і
ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве, у рэдакцыі Закона ад 09.01.2019). Суддзя Павел Клімаў. Працэс працягнуўся 19 лістапада, прысуд невядомы. 

Утрымліваўся ў турме № 4. 

На 28 студзеня 2025 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Паўла ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Хлышчанкоў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»