Сяргей Ботвіч

Палітвязень

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць

Вынік суда: 13 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Заяц Анатоль

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Бізнесмены

Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне

Мужчыну затрымалі пасля 2021 года. Ботвіча абвінавацілі па двух артыкулах - "шпіянаж" (арт. 358 КК) і "агентурная дзейнасць" (арт. 358-1 КК). Гаворка ідзе пра 59-гадовага мужчыну, які, хаця і не мае беларускага грамадзянства, але вырас і жыў у Беларусі. Гэта Ботвіч Сяргей Іванавіч - ён валодаў кампаніямі, агульны абарот якіх складаў сотні тысяч долараў, а частка з іх была зарэгістраваная ў ЕС.

Сяргей займаўся бізнэсам у Беларусі, Расіі, Францыі і Літве — у асноўным, гэта быў турызм і аптовы экспарт вугалю з Усходняй Еўропы ў краіны Балтыі і Заходняй Еўропы. Агульны абарот кампаній Ботвіча часам складаў некалькі сотняў тысяч доляраў у год. У 2014-м Ботвіч паўдзельнічаў у праекце будаўніцтва завода па вытворчасці драўнянага вугалю пад Свіслаччу. Яшчэ адзін яго буйны праект гэта купля маёнтка Багудзенкі каля Свіслачы за 30 тысяч долараў. Вугальны завод так і не пабудаваўся, а на Ботвіча ў чэрвені 2018-га завялі крымінальную справу. Вытворчасць па ім была спыненая згодна з п. 5 ч.1 арт. 246 КПК — хутчэй за ўсё, мужчына выехаў за мяжу. Літоўскія амаль усе збанкрутавалі, французская і расійская дзейнасці не вядуць. Сядзібу Багудзенкі ў яго забралі і яна дагэтуль безнадзейна прадаецца.

З 26 кастрычніка па 15 лістапада 2022 г. справу ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Анатоль Заяц. Ён пакараў Сяргея 13 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Адбывае тэрмін у ПК № 22.

Яшчэ аднаго бізнэсоўца асудзілі за «агентурную дзейнасць» і «шпіянаж». На карысць Францыі ці Літвы?

Суд адбыўся 10 месяцаў таму, але асобу асуджанага «Наша Ніва» даведалася толькі цяпер.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»