Віталь Багамазаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 13 жніўня 1991
Дата затрымання: 12 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сергяевіч Мікалай
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: Пратэсты Жлобін
Віталя Віктаравіча Багамазава затрымалі 12 красавіка 2022 года і да суда змясцілі пад варту ў СІЗА № 3 Гомеля. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Мікалай Сергяевіч, які прызнаў Віталя Багамазава вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў ПК № 15.
Ізноў Жлобін: удзельніку акцый пратэсту ў 2020 годзе прысудзілі тры гады калоніі