Чэслаў Герасімовіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 17 жніўня 1986
Дата затрымання: 29 ліпеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Месца зняволення: СІЗА-1
Групы: IT-спецыялісты
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Чэслаў Эдуардавіч Герасімовіч быў асуджаны за данаты ў Мінскім гарадскім судзе да 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК (фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці). 5 і 9 снежня 2024 года справу разгледзела суддзя Макарэвіч Святлана. Таксама яму прысудзілі штраф, памерам 300 БВ.
Чэслаў — мінчанін. Нейкі час у 2022-м ён працаваў у Вільні, але пад восень 2022-га вярнуўся ў Мінск. Сам Чэслаў у сацсетках пісаў, што больш за 15 гадоў праводзіў трэнінгі па псіхатэрапіі. З 2011-га стаў працаваць тэсціроўшчыкам. Захапляецца музыкай і іграе на гітары, а таксама піша вершы і малую прозу.
11 студзеня 2025 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За данаты затрымалі мужчыну