Аляксей Азарка

Палітвязень

Дата нараджэння: 31 жніўня 1987

Дата затрымання: 7 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 7 сакавіка 2023

Суддзя: Тарасевіч Андрэй

Месца зняволення: ПК № 22

Аляксея Васільевіча Азарку асудзілі паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).

7 сакавіка 2023 года Віцебскі абласны суд адмяніў рашэнне суда Глыбоцкага раёну і змяніў Аляксею два гады “хатняй хіміі” на два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).

17 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Быў этапаваны з СІЗА-2 у ПК № 22.

Два гады калоніі замест двух гадоў “хатняй хіміі”. Мужчыну ўзмацнілі прысуд за абразу прадстаўніка ўлады

У судзе Глыбоцкага раёна 20 снежня 2022 года асудзілі Аляксея Азарку паводле арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Андрэй Тарасевіч прызначыў Аляксею два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”) і штраф 60 базавых велічыняў (1920 рублёў).

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»