Сцяпан Задойка

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 жніўня 1984

Дата затрымання: 18 красавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Пратэсты Гродна

Сцяпан Задойка

Сцяпан Сяргеевіч Задойка працаваў рабочым на адным з прыватных прадпрыемстваў Гродна. Таксама мужчына рэгулярна хадзіў у залу і падтрымліваў сябе ў добрай фізічнай форме, калі меркаваць па фота ў сацсетках. Раней паведамлялася, што на «пакаяльным відэа» на Задойку накідваюцца пяцёра байцоў САХР, пасля чаго мужчына выглядаў збітым: у яго было падбітае вока і падрапаная да крыві галава. У відэа таксама паказалі каментары, якія Сцяпан нібыта пакідаў на ютубе, — пераважна яны напісаныя на беларускай мове і накіраваныя на падтрымку Украіны.

Сцяпана асудзілі адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 2 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў), ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да службовай асобы, якая выкновае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак). Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, мужчына напісаў больш за 1200 каментароў.

24 кастрычніка 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна яго асудзілі да пяці з паловай гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Справу разгледзела суддзя Маргарыта Ланцэвіч.

17 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў турме № 1.

Актуальны адрас невядомы.

Гродзенскага рабочага асудзілі да 5,5 гадоў калоніі нібыта за 1200 каментароў

24 кастрычніка 2023 году ў судзе Кастрычніцкага раёну Гродна вынесены прысуд Сцяпану Задойка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»