Марына Леановіч

Палітзняволеная

Дата затрымання: 9 кастрычніка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Шылько Алена

Месца зняволення: СІЗА-1

Групы: IT-спецыялісты

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Марына Уладзіміраўна Леановіч — беларускамоўная IT-спецыялістка з EPAM. Яна была затрыманая пасля вяртання ў Беларусь з Грузіі.

Жанчына займаецца творчасцю. Напрыклад, піша артыкулы для беларускай Вікіпедыі, робіць ілюстрацыі ды перакладае на беларускую мову, а яшчэ піша вершы. Усе сацсеткі дзяўчына вядзе па беларуску, але пад псеўданімамі, піша «Наша Ніва».

Пасля пачатку вайны Марына паехала жыць у Грузію і асела ў Тбілісі. Пра затрыманне Марыны напісалі ў твітары ў кастрычніку 2023 года. Невядома, чаму дзяўчына вярнулася ў Беларусь.

Суд над Марынай пачаўся 11 кастрычніка 2024 г. у Мінгарсудзе. Яе вінавацяць па двух артыкулах — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-2 КК) і «фінансаванне або іншая фінансавая падтрымка вайны» (ч. 2 арт. 361-3 КК). Вядома, што Алена Шылько прысудзіла Марыне 17 кастрычніка 2024 г. пазбаўленне волі ў калоніі агульнага рэжыму

Утрымліваецца ў СІЗА № 1. 

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»