Ірына Абдукерына
Дата нараджэння: 27 траўня 1972
Дата затрымання: 5 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім
арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Месца зняволення: СІЗА-3

Ірына Міхайлаўна Абдукерына — былая настаўніца з Хойнікаў, якую затрымалі раніцай 5 красавіка на лецішчы. Падставай для затрымання стала нібыта тое, што Абдукерына запісала на відэа перамяшчэнне калону расейскай вайсковай тэхнікі і пераслала відэа ў тэлеграм-канал "Беларускі Гаюн". Пра гэта гаворыцца ў "пакаяльным відэа" з ёй.
Прычым у гэтым жа відэа было пазначана, што Ірыну звольнілі з навучальнай установы ў 2020 годзе, хоць яна сышла адтуль па сваім жаданні яшчэ ў 2016 годзе.
10 красавіка жанчыне прад'явілі абвінавачванне адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фарміраванні) і 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Цяпер Ірына ўтрымліваецца ў гомельскім СІЗА.
![]()
Што вядома пра затрыманых на Гомельшчыне за фота і відэа расейскай вайсковай тэхнікі
Былая настаўніца з Хойнікаў скінула відэа "Беларускаму Гаюну".