Уладзіслаў Федаровіч
Палітвязень
Дата затрымання: 18 снежня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Батвінка Марыя
Уладзіслава Юр'евіча Федаровіча затрымалі ў снежні 2023 году. На "пакаяльным відэа", якое апублікаваў 18 снежня праўладны тг-канал, затрыманы кажа, што ўдзельнічаў у мітынгах і да гэтага часу не выдаліў фотаздымкі ў сацсетках.
Утрымліваўся пад вартай у рамках крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Вядома, што суд над ім адбыўся ў студзені 2024 г.
Дакладнае месцазнаходжанне Уладзіслава ўдакладняецца.