Павел Севярынец
апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік
Палітвязень
Дата нараджэння: 30 снежня 1976
Дата затрымання: 7 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках
Вынік суда: 7 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Ланчава Ірына, Тараканаў Аляксандр
Месца зняволення: Турма № 1
Групы: Дзеячы культуры, Палітыкі, Святары і вернікі
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Міхаэль Галер, прадстаўнік па пытаннях знешней палітыкі групы ЕНП у Еўрапарламенце
Павел Канстанцінавіч Севярынец — апазіцыйны палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.
Ужо месяц, як Павел Севярынец знаходзіцца ў ЦІП ГУУС Мінгарвыканкама г. Мінска. Таксама ў яго засталіся неадбытымі 30 сутак арышту за ўдзел у антыінтэграцыйных акцыях пратэсту ў снежні 2019 года і студзені бягучага году.
Такім чынам, агульная працягласць адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца можа скласці не менш за 105 сутак, што перавысіць максімальны тэрмін (да трох месяцаў) арышту, які прадугледжаны як від пакарання Крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь.
Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА № 1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму было прад'яўлена абавінавачванне. 24 снежня 2020 года стала вядома, што Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 20 лютага 2021 года.
25 траўня 2021 года ў Магілёўскім абласным судзе абвясцілі прысуд па крымінальнай справе супраць сямі палітвязняў: сустаршыні аргкамітэту па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Паўла Севярынца, блогера Змітра Казлова, грамадскай актывісткі Ірыны Шчаснай, актывістаў "Еўрапейскай Беларусі" Яўгена Афнагеля, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага і Андрэя Войніча. Суд пачаўся 12 траўня і праходзіў у закрытым рэжыме, бо, як тлумачаць у судзе, "матэрыялы справы адносяцца да таямніцы, якую ахоўвае закон". У першыдзень каля суда затрымалі дваіх журналістаў і арыштавалі іх на "суткі". Палітвязняў абвінавацілі ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках па ч. 1 арт. 13 і ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса, а Афнагеля і Войніча — яшчэ па ч. 3 арт. 293 КК. Суддзя Ірына Ланчава асудзіла палітзняволеных Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля і Андрэя Войніча да 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова і Максіма Вінярскага — да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Ірыну Шчасную — да 4 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
У 2021 годзе пасля суда Паўла паставілі на прафілактычны ўлік, як схільнага да нападу на супрацоўнікаў і адміністрацыі.
У красавіку 2022 г. адміністрацыя папраўчай калоніі № 17 прызнала лідара Беларускай Хрысціянскай дэмакратыі "злосным парушальнікам рэжыму". Тады яму скарацілі дазволеную колькасць званкоў дадому і грашовых пераводаў. У чэрвені Севярынец паведаміў родным, што яго пазбавілі і працяглага спаткання.
Былы зняволены распавядаў пра Паўла:
"Вязні неяк паскардзіліся адміністрацыі, што Павел Севярынец у царкве збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове. Пасля гэтага на царкоўныя службы пачалі прыходзіць супрацоўнікі міліцыі і сачыць. Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі.
Севярынца не чапалі да лета 2022 года. Потым чулі, што і ў атрадзе, і ў ШІЗА яму забаранілі ўсім мець зносіны з ім. Але Павел заўсёды гаварыў па-беларуску".
21 чэрвеня 2023 г. у Шклове адбыўся суд па замене Севярынцу рэжыму ўтрымання. Суддзя Аляксандр Тараканаў пастанавіў перавесці палітыка ў турму тэрмінам на тры гады.
10 ліпеня 2023 г. стала вядома, што палітвязня перавялі з ПК № 17 у Турму № 1.
«Спачатку ліст, пасля малюнак». Вольга Севярынец пра тое, як з малюнкаў Паўла Севярынца з-за кратаў пачалі рабіць паштоўкі
Ад 4 да 7 гадоў калоніі. У Магілёве вынеслі прысуды Севярынцу, блогеру Казлову і актывістам "Еўрапейскай Беларусі"
Пачынаецца закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Што вядома
Пасля 75 сутак арышту Паўла Севярынца падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў
Храналогія пераследу Паўла Севярынца
Па спасылцы можна знайсці гісторыю адміністрацыйнага пераследу палітыка
Павел Севярынец таксама быў палітвязнем са снежня 2010 па кастрычнік 2013. Шмат разоў быў затрыманы, арыштаваны, штрафаваны за актыўны ўдзел і арганізацыю акцый пратэсту. У 2005 годзе абвінавачаны ў арганізацыі акцыяў пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў выбараў і рэфэрэндуму 2004 году і асуджаны на тры гады абмежавання волі, з улікам амністыі тэрмін быў скарочаны да двух гадоў. Адбываў пакаранне ў вёсцы Малое Сітна Полацкага раёну. У 2007 годзе суд прыняў рашэньне пра ўмоўна-датэрміновае вызваленне Севярынца. У часе прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў у штабе кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Арыштаваны пасьля акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 20 снежня 2010 году і змешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх, пазней справу перакваліфікавалі: арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх. 16 траўня 2011 году судздзя Заводзкага раённага суду Менску Жанна Брысіна асудзіла яго на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу — гэтак званай «хіміі». Адбываў пакаранне ў вёсцы Куплін Пружанскага раёну. Цалкам адбыў тэрмін пакарання.