Руслан Волкаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 29 красавіка 1999

Дата затрымання: 4 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Семянчук Аляксандр, Лапко Віталь

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Месца зняволення: ПК № 14

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Брэст

Руслан Ісаевіч Волкаў стаў фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце 10 жніўня 2020, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

Быў затрыманы 10 жніўня, затым асуджаны на 7 сутак арышту. Пры затрыманні быў моцна збіты і з сутак яго забралі ў бальніцу.

Падчас следства па справе Волкаў пакінуў краіну і знаходзіўся ў Расіі, а ў Беларусі яго абвясцілі ў вышук. Быў затрыманы ўвечары 4 чэрвеня 2021 года ў Іўеўскім раёне пры спробе перасекчы беларуска-літоўскую мяжу, каб перабрацца ў Еўрасаюз.

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Руслану Волкаву прызначыў 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Руслан знаходзіўся пад вартай у СІЗА-7, а 19 студзеня 2022 быў этапаваны ў наваполацкую ПК №1. У чэрвені 2024 года стала вядома, што палітвязень утрымліваецца ў ПКТ. 

Вядома, што ў траўні 2024 г. Руслана змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. 

1 ліпеня 2024 г. у Наваполацку адбыўся суд над Русланам паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Віталь Лапко прысудзіў Руслану 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Палітвязень пераведзены ў ПК № 14

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек.

“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года.

На мяжы з Літвой затрымалі ўдзельнікаў жнівеньскіх пратэстаў у Берасці — яны былі ў вышуку

Маладых людзей у Іўеўскім раёне ўвечары 4 чэрвеня ўзялі аператыўнікі ГУБАЗіК разам з міліцыяй Гарадзеншчыны і супрацоўнікамі Лідскай памежнай групы.

Адрас для лістоў: ПК № 14. 222125, Мінская вобл., Барысаўскі раён, с. н. п. Навасады, вул. Міру, 1А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»