Аляксандр Вітухноўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 жніўня 2000
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Хлышчанкоў Аляксей, Грынцэвіч Мікалай
Заява аб прызнанні палітвязнем
Аляксандр Ігаравіч Вітухноўскі быў асуджаны ў Гомельскім абласным судзе па ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 368 КК.
12, 13, 20 верасня і 25 кастрычніка 2023 года яго справу разглядаў суддзя Хлышчанкаў Аляксей.
22 снежня 2023 года ў апеляцыйным парадку справу разглядаў суддзя Грынцэвіч Мікалай. Адбывае пакаранне, нумар калоніі пакуль невядомы.
5 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
8 студзеня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".