Руслан Парфёнаў
сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай
Дата нараджэння: 19 лютага 1980
Дата затрымання: 19 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-3

Руслан Уладзіміравіч Парфёнаў – сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай з Мазыра.
19 жніўня, праз суткі пасля таго, як Руслан выйшаў з 10-суткавага арышту за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, ён быў затрыманы зноў у межах крымінальнай справы аб “Масавых беспарадках”. З Мазыра мужчыну перавезлі ў Мінск.
Варта адзначыць, што падчас першага яго арышту Па БТ і АНТ пра яго паказвалі сюжэты, што ён нібыта рабіў "ежей", каб спыняць тэхніку міліцыі. Але ў кадры паказалі не РУслана, а зусім іншага мужчыну.
Утрымліваўся СІЗА-1 Мінска. Перад судом, прызначаным на 19 студзеня, быў этапаваны ў СІЗА Гомеля.