Юрый Жукоўскі
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 жніўня 1978
Дата затрымання: 20 красавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 2
Юрыя Казіміравіча Жукоўскага абвінавацілі ў масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК), грубым парушэнні парадку (ч. 1 арт. 342 КК), распальванні варожасці (ч. 1 арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК). Яго змясцілі ў гродзенскі СІЗА.
10 чэрвеня 2022 года КДБ Беларусі ўключыў Юрыя Жукоўскага ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Суд Гродзенскай вобласці ў чэрвені 2022 г. прызнаў мужчыну вінаватым і прысудзіў Юрыю Жукоўскаму 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень 15 верасня быў этапаваны ў бабруйскую ПК № 2 (атрад № 1).
Юрыю Жукоўскаму, якога днямі ўнеслі ў спіс "тэрарыстаў", прысудзілі 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму