Руслан Казакевіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 верасня 1995

Дата затрымання: 7 ліпеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лук’янава Святлана

Справы: Пратэсты Гомель

Руслан Уладзіміравіч Казакевіч быў затрыманы на мяжы з Расеяй: дакладны час і абставіны невядомыя. Да затрымання ён працаваў тэхнікам-механікам.

Асуджаны 12 верасня 2023 года судом Добрушскага раёна Гомельскай вобласці па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

17 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА-3.

Мужчыну асудзілі на паўтара года зняволення за каментар

Стала вядома, што 12 верасня 2023 году на паўтара года пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму асудзілі 28-гадовага Руслана Казакевіча.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»