Генадзь Сяўрук

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 лістапада 1968

Дата затрымання: 4 жніўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Заяц Анатоль

Пракурор: Клішына Анжаліка

Месца зняволення: ПК № 2

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Генадзь Барысавіч Сяўрук быў асуджаны на 4 гады калоніі агульнага рэжыму па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэксу:

  • абраза супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэксу);
  • абраза Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу);
  • распальванне варожасці ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі (арт. 130 Крымінальнага кодэксу);
  • падбухторванні да ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніцы міліцыі (арт. 364 Крымінальнага кодэксу).

На пачатку лютага 2022 года стала вядома аб пераводзе Генадзя з турмы № 1 у папраўчую калонію № 2.

17 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Адрас для лістоў: ПК № 2. 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»