Міхаіл Фандо

Палітвязень

Дата нараджэння: 5 лістапада 1988

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-3 Крымінальнага кодэкса — Удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хаткевіч Яўген

Месца зняволення: Турма № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Міхаіл Аляксандравіч Фандо быў асуджаны паводле ч. 2 арт. 361-3 КК (Фінансаванне ці іншае матэрыяльнае забеспячэнне вайны), то бок за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам у складзе Узброеных Сіл Украіны, да пяці гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Міхаіл Фандо родам з Барысава, але жыў у Мінску з часоў універсітэта. Вучыўся ў БДУ на менеджара. Інфармацыі пра яго няшмат. Вядома, што Фандо — аматар покера, вядомы пад мянушкай Rattly. Ён гуляў у шматлікіх чэмпіянатах, у тым ліку чэмпіянаце Беларусі. 

Да суда ўтрымліваўся ў СІЗА-1. Па справе ў Мінскім гарадскім судзе прайшло чатыры пасяджэнні. З 17 кастрычніка 28 кастрычніка 2024 года справу разглядаў суддзя Хаткевіч Яўген.

Утрымліваецца ў СІЗА-1.

23 лістапада 2024 г. пераведзены ў турму № 4

14 студзеня 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.

31 студзеня 2025 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Судзяць гульца ў покер, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце Беларусі — меркавана, за падтрымку Украіны

35-гадоваму Міхаілу Фандо пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі.

Адрас утрымання: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»