Міхаіл Лабань

Палітвязень

Дата нараджэння: 23 кастрычніка 1983

Дата затрымання: 17 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Лапко Віталь, Кухацкаволец Сяргей

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Дзеячы культуры

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Франк Менанвіль, сябра Сената Францыі

Міхаіл Лабань

Міхаіл Аляксандравіч Лабань — гаспадар ювелірнай майстэрні «Самародак», займаўся вырабам упрыгожанняў для ўдзельнікаў рэканструктарскіх суполак, вывучаў гісторыю Сярэднявечча. Жанаты, сям’я выхоўвае дваіх дзяцей. Яго абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да Лукашэнкі (ч. 1 арт. 367), абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Суддзя Віталь Лапко прызнаў яго вінаватым і па сукупнасці пакаранняў канчаткова асудзіў да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і штрафу ў памеры 100 базавых велічынь.

У канцы жніўня 2022 г. стала вядома, што Міхаіл быў этапаваны з СІЗА-2 у бабруйскую калонію № 2.

Па стане на вясну 2024 г. адбывае пакаранне ў ПК № 22.

На 13 траўня 2024 г. у Міхаіла прызначаны новы суд " аб пераводзе ў папраўчую ўстанову іншага віда і зменаў умоваў рэжыма". Яго справу разгледзіць Сяргей Кухацкаволец у судзе Івацэвіцкага раёна. 

Гаспадара ювелірнай майстэрні «Самародак» з Наваполацка асудзілі да 4 год калоніі за абразу і паклёп на прэзідэнта

На закрытым пасяджэнні суда Наваполацка 20 траўня вынесены прысуд Міхаілу Лабаню. Яго абвінавацілі ў паклёпе ў дачыненні да прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі (ч.1 арт. 367), абразе прэзідэнта (ч.1 арт. 368) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»