Раман Марусаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 красавіка 1996
Дата затрымання: 23 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Данілава Анжаліка
Месца зняволення: Турма № 4
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Заява аб прызнанні палітвязнем
Раман Браніслававіч Марусаў — паводле інфармацыі МУС, слесар з Мінскага раёна, аднак ёсць звесткі, што Раман праходзіў службу па кантракце ў сілах спецыяльных аперацый Мінабароны ў Віцебску. Нарадзіўся ў Касцюковічах.
Раман быў затрыманы 23 сакавіка 2021 года. Згодна з абвінавачваннем, ён перадаваў інфармацыю тэлеграм-каналу, прызнанаму экстрэмісцкім:
"18 сакавіка бягучага года ён прыйшоў да дома супрацоўніка міліцыі, побач з якім пражываў. Мужчына хацеў асабіста пераканацца, ці сапраўды праваахоўнік пражывае па апублікаваным у Інтэрнэце адрасе, і паведаміць гэтую інфармацыю ў названы дэструктыўны рэсурс. Абвінавачаны пракраўся ў пад'езд, прытрымаўшы дзверы за які выходзіць чалавекам, і патэлефанаваў у званок. Яму адчыніла жонка міліцыянта. Мужчына разгубіўся, спытаў першае, што прыйшло яму ў галаву, і сышоў. Спускаючыся па лесвіцы, ён сустрэў мужчыну. Апазнаўшы ў ім таго самага міліцыянта, абвінавачаны схаваўся з месца здарэння. Дома мужчына адправіў паведамленне ў Telegram-канал з пацвярджэннем, што праваахоўнік сапраўды пражывае па паказаным адрасе. Інфармацыя была атрымана і выкарыстана ў сваёй злачыннай дзейнасці прадстаўнікамі экстрэмісцкага фарміравання", — паведаміў Следчы камітэт.
Дзеянні абвінавачанага кваліфікаваныя паводле ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 (дапамаганне ў наўмысных дзеяннях, накіраваных на распачынанне іншай сацыяльнай варожасці і варажнечы паводле прыкметы іншай сацыяльнай прыналежнасці, учыненых групай асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Наколькі вядома праваабаронцам, быў асуджаны паводле арт. 130 да 6 гадоў зняволення. У канцы снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Рамана з СІЗА-1 у ПК № 3.
24 траўня 2022 г. КДБ унёс Рамана ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
17 кастрычніка 2023 г. у судзе Віцебскага раёна адбыўся суд па замене Раману рэжыма ўтрымання. Па рашэнні суддзі Міхаіла Зубені, палітвязня перавялі на турэмны рэжым у турму № 4.
27 верасня 2024 г. у судзе Ленінскана раёна Магілёва ў Рамана адбудзецца новы суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі ўстановы, што выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі). Суддзя Таццяна Рахманенка.
28 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Магілёўскім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Сяргей Каралёў.