Вадзім Рушкевіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 11 сакавіка 1974
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Чарапанава Святлана
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Мінск
Вадзім Ігаравіч Рушкевіч — бізнесмен, быў заснавальнікам або дырэктарам некалькіх арганізацый, якія займаліся імпартам камп'ютараў і камплектуючых да іх. Апошнім часам быў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях кампаніі «Авард Сэрвіс» і дырэктарам кампаніі «СанРан».
Быў затрыманы напрыканцы 2023 года. КДБ уключыў Рушкевіча ў спіс удзельнікаў «экстрэмісцкага фарміравання Трыэліт» як і бізнесмена Уладзіміра Балабановіча.
Суд над Вадзімам Рушкевічам пачаўся 20 траўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе (Суддзя Святлана Чарапанава). Судзілі Вадзіма паводле двух артыкулаў — ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якіх груба парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такога ўдзелу) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый або іншых дзеянняў, накіраваных на шкоду нацыянальнай бяспецы).
Утрымліваўся ў СІЗА № 1.
За палітыку пачынаюць судзіць бізнэсмена Вадзіма Рушкевіча
Мужчыну 50 гадоў. Па звестках BELPOL, у Рушкевіча ёсць жонка і двое дарослых дзяцей — сын і дачка.