Аляксандр Рэзнік
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 кастрычніка 1997
Дата затрымання: 29 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 218 Крымінальнага кодэкса — Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 5 снежня 2021
Суддзя: Астапенка Дзмітрый
Пракурор: Рамановіч Аляксандр
Месца зняволення: ПК № 15
Справы: "Справа чата"
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Біл Эстэрсан, дэпутат Палаты абшчын
Аляксандр Сяргеевіч Рэзнік быў затрыманы 29 верасня 2020 года ў Мінску.
Яму было прад'яўлена абвінавачванне ва ўдзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса).
Фігурант крымінальнай "справы чата".
Першапачаткова па справе было 12 абвінавачаных. З восені 2020 года на волі знаходзіўся толькі Давід Слашчоў. Некалькі палітвязняў заявілі аб катаваннях падчас затрымання або напісання "чыстасардэчных прызнанняў".
Пасля затрымання ўсім мужчынам прад'явілі абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках). На судзе стала вядома, што ім таксама інкрымінуецца злачынства па ч.3 арт. 218 КК (наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне чужой маёмасці). Апошні артыкул прад'яўлены праз арт.13 КК (падрыхтоўка да злачынства). Юрыю Бялько таксама выстаўленыя абвінавачванні паводле ч. 2 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў): пры ператрусе ў ягоным гаражы знайшлі зброю.
Усіх іх вінавацяць ва ўдзеле ва ўдзеле ў телеграм-чаце "радыкальнага напрамку". У паказаннях фігуруюць некалькі чатаў — у прыватнасці, "ОГСБ" (Отряд гражданской самообороны), "Подработка Минск", "100", "101". Акрамя гэтага — у намеры пашкодзіць або знішчыць тры "Табакеркі".
Паводле медыцынскай экспэртызы, у Аляксандра былі выяўленыя цялесныя пашкоджанні: сінякі правага пляча, галёнкі. Яны "ўтварыліся ў выніку не менш двух траўматычных уздзеянняў цвёрдым тупым прадметам". Характар збіцця таксама не ўдалося вызначыць.
Першамайскім РАСК праводзілася расследаванне аб збіцці Нядбайлы, Рэзніка і Стэфановіча. Адвакаты абвінавачаных падавалі хадайніцтва аб далучэнні гэтага расследавання да матэрыялаў справы. Хадайніцтва было адхіленае: суддзя адзначыў, што яны могуць падаць асобны пазоў з нагоды цялесных пашкоджанняў.
Таксама было двойчы адхіленае хадайніцтва даследаваць паходжанне відэа, на якіх Рэзнік, Недбайла, Касакоўскі, Прапольскі даюць тлумачэнні на камеру. На думку адваката Рэзніка, "матэрыялы праверкі могуць утрымліваць як звесткі аб асобах, якія праводзілі відэазапіс затрымання абвінавачаных, так і іншую інфармацыю, якая пацвярджае або абвяргае пазіцыі Рэзніка і Недбайла па факце фізічнага і псіхалагічнага ціску з боку з супрацоўнікаў праваахоўных органаў пры затрыманні, прымусу да дачы прызнальных тлумачэнняў".
19 ліпеня 2021 г. яго асудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
На пачатку снежня 2021 з'явілася інфармацыя аб пераводзе Аляксандра з Турмы № 4 у ПК № 15.
10 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Анастасія Папко.
Сваякі палітвязняў па справе чата: “Па парушэннях у судзе можна напісаць цэлую кнігу"
Амаль месяц разглядаецца справа дзесяці палітвязняў: некаторыя з іх заяўляюць пра катаванні
«У гэтай клетцы няма злачынцаў»
Дзесяці палітвязням пракурор запрасіў ад пяці да дзевяці гадоў калоніі
Дзесяцярых палітвязняў асудзілі па справе ўдзельнікаў чата
Іх пазбавілі волі на тэрміны ад пяці да дзевяці гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.