Дзмітрый Белямук

Палітвязень

Дата нараджэння: 29 сакавіка 1985

Дата затрымання: 17 лютага 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Сянько Руслана

Пракурор: Бацюшка Аляксандр

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмітрыя Аляксандравіча Белямука абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч.1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, іншай варожасці).

Паводле звестак “Берасцейскай вясны”, мужчыну змясцілі пад варту ў сярэдзіне лютага 2023 года.

Брэсцкі абласны суд 28 чэрвеня 2023 года прысудзіў Дзмітрыю тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў). Працэс вяла суддзя Руслана Сянько, дзяржабвінаваўца – Аляксандр Бацюшка.

29 жніўня 2023 г. у Вярхоўным судзе была разгледжана апеляцыйная скарга палітвязня. Суддзя Мікалай Грынцэвіч.

12 верасня 2023 г. КДБ унёс Дзмітрыя Белямука ў "спіс тэрарыстаў". 

1 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Калонія, у якой палітвязень адбывае пакаранне пасля СІЗА-7, пакуль невядомая. 

Аляксандр Белямук: "Сыну прысудзілі тры гады ні за што, нягледзячы на праблемы са здароўем"

Брэсцкі абласны суд 28 чэрвеня 2023 года разгледзеў крымінальную справу супраць берасцейца, спартоўца Дзмітрыя Белямука.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»