Яна Пінчук

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 28 чэрвеня 1997

Дата затрымання: 1 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 3 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках, альбо фінансаванне гэтай дзейнасці
  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 290-4 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці або ўдзел у ёй

Вынік суда: 12 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 снежня 2023

Суддзя: Фалькоўская Таццяна, Сімахіна Любоў

Месца зняволення: ПК № 4

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў

Сімвалічны/ая хросны/ая: Тоні Лойд, дэпутат Палаты абшчын

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Яна Пінчук

Яна Вітальеўна Пінчук была затрымана ў Санкт-Пецярбургу 1 лістапада 2021 года.

Па дадзеных следства, Яна з верасня 2020 па лістапад 2021 года адміністравала тры пратэсныя тэлеграм-каналы. У траўні 2022 года суд РФ адмовіў Яне Пінчук у прадастаўленні часовага прытулку ў Расіі.

9 жніўня 2022 была экстрадаваная з Расіі у Беларусь, нягледзячы на забарону экстрадыцыі Камітэта па правах чалавека ААН.

Яне інкрымінавалі ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці); ч. 3 арт. 361 КК (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 і ч. 2 арт. 361-1 КК (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

Напрыканцы кастрычніка 2022 г. дзяўчыну перавялі з СІЗА-2 у мінскі следчы ізалятар на Валадарскага

У выніку палітзняволенай паставілі ў віну наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці);
  • ч. 3 арт. 361 (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, ажыццяўленню дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі);
  • ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання);
  • ч. 3 арт. 293 (навучанне ва ўдзеле ў масавых беспарадках);
  • ч. 1 арт. 290-4 (дзейнасць па стварэнні арганізацыі для ажыццяўлення тэрарыстычнай дзейнасці такой арганізацыяй, або яе часткай ці яе структурнымі падраздзяленнямі).

Яне ставяцца ў віну абвінавачанні па ч. 1 арт. 290-4 і ч. 3 арт. 293 КК РБ, якія не згадваліся ў матэрыялах крымінальнай справы да выдачы і, як вынік, не разглядаліся падчас экстрадыцыйнай праверкі ў Расійскай Федэрацыі. Такім чынам, Беларусь парушыла свае ўласныя пісьмовыя гарантыі аб тым, што Яна не будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасці або падвергнутая пакаранню за ўчыненае ёю да выдачы злачынства, за якое яна не была выдадзена, і тым самым парушае патрабаванні Канвенцыі аб прававой дапамозе 1993 года.

Разгляд справы палітзняволенай пачаўся 10 красавіка 2023 года ў Мінскім гарадскім судзе. Паводле матэрыялаў следства, "Пінчук больш за год займалася дыскрэдытацыяй афіцыйнай улады ў інтэрнэце і заклікамі да ўдзелу ў масавых акцыях пратэсту". Таксама паведамлялася, што Яна праходзіць па трох эпізодах, у тым ліку "прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы і кіраванне незаконным фармаваннем".

Вядома, што ад 3 траўня 2023 г. па справе змянілася суддзя. Цяпер працэс вядзе Любоў Сімахіна.

6 чэрвеня 2023 г. палітзняволенай прысудзілі 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.

На 20 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Яны ў Вярхоўным судзе. Пасяджэнне закрытае, старшыня судовай калегіі Руслан Царук.

10 лістапада 2023 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".

28 лістапада 2023 г. унесена КДБ у "спіс тэрарыстаў".

2 снежня 2023 г. у Яны пачаўся этап у ПК-4

Палітзняволеную Яну Пінчук, якую экстрадавалі з Расіі, асудзілі да 12 гадоў калоніі

Суддзя Таццяна Фалькоўская 6 чэрвеня 2023 года прызначыла палітзняволенай 12 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сёння ў Мінску пачынаецца суд над палітзняволенай Янай Пінчук

Справу Яны разглядае суддзя Таццяна Фалькоўская, якая сёння за некалькі хвілінаў да суда над дзяўчынай, прысудзіла 10 гадоў калоніі палітзняволенаму адвакату Аляксандру Данілевічу.

Палітзняволенай Яне Пінчук прад'явілі абвінавачанні, не прадугледжаныя пастановай аб выдачы

Беларусь парушыла свае ўласныя пісьмовыя гарантыі аб тым, што Яна не будзе прыцягнутая да крымінальнай адказнасці або падвергнутая пакаранню за ўчыненае ёю да выдачы злачынства, за якое яна не была выдадзена, і тым самым парушае патрабаванні Канвенцыі аб прававой дапамозе 1993 года.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»