Уладзіслаў Беладзед
Палітвязень
Дата нараджэння: 3 жніўня 1990
Дата затрымання: 31 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- ч. 1 арт. 343 Крымінальнага кодэксу — Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 чэрвеня 2024
Суддзя: Ананіч Алена
Месца зняволення: ПК № 17
Групы: Святары і вернікі
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Уладзіслаў Сяргеевіч Беладзед — каталіцкі вернік. Выпускнік Інстытута тэалогіі БДУ, пасля заканчэння якога паступіў у рыма-каталіцкую семінарыю і праходзіў практыку ў Мінскім Архікафедральным саборы.
Яго затрымалі 31 траўня 2023 году. Некалькі разоў запар быў арыштаваны на 15 сутак. Пасля 30 сутак, праведзеных на Акрэсціна, Уладзіслаў выглядаў як чалавек, які падвяргаўся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню. Але ён захоўвае маральныя сілы.
Спачатку было вядома, што супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу паводле арт. 130 Крымінальнага кодэкса.
На 21 лютага 2024 прызначанае закрытае судовае пасяджэнне ў Мінскім гарадскім судзе, разглядаць справу Уладзіслава будзе Алена Ананіч. Палітвязню ставяць у віну:
- 130 ч. 1 - Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
- 343 ч. 1 - Выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару;
- 368 ч. 1 - Абраза Лукашэнкі
- 369 - Абраза прадстаўніка ўлады
Вядома, што Уладзіслаў мае сур'ёзныя праблемы са здароўем. Як паведаміла "Хрысціянская візія", яго "прымусілі запісаць "пакаяннае відэа", у якім ён выглядаў прыгнечана і пад відавочным прымусам заяўляў аб сваёй гомасексуальнай арыентацыі, што ставіць яго пад дадатковую пагрозу. У прапагандысцкім відэа пра яго выказваліся ў зневажальным тоне, прымушалі агаворваць сябе, а таксама дэманстравалі фота і відэа, накіраваныя на дыскрэдытацыю яго ў вачах вернікаў".
У Мінскім гарадскім судзе 14 сакавіка 2024 г. вынеслі прысуд Уладзіславу — тры гады калоніі. Верніка ў закрытым рэжыме судзіла Алена Ананіч.
11 чэрвеня 2024 г. ва Уладзіслава адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі — Андрэй Яфрэмаў.
Напачатку чэрвеня 2024 г. быў накіраваны ў шклоўскую ПК-17.
28 чэрвеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У Мінску каталіцкага верніка асудзілі да трох гадоў калоніі