Павел Трафімчук
Палітвязень
Дата нараджэння: 6 сакавіка 1986
Дата затрымання: 12 студзеня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 студзеня 2023
Суддзя: Мазоль Вадзім
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43
Павел Мікалаевіч Трафімчук — жыхар Пружанаў, асуджаны па арт. 369 Крымінальнага кодэксу за абразу прадстаўніка ўлады.
Справу разглядалі ў судзе Пружанскага раёна. 11 лістапада 2022 г. суддзя Вадзім Мазоль прызначыў Паўлу Трафімчуку два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Накіраваны для адбыцця пакарання ў ПУАТ-43 з 12 студзеня 2023 году.
У роліку на праўладным канале 36-гадовы мужчына расказвае, што яго затрымалі за тое, што ён напісаў абразлівае паведамленне аб супрацоўніку праваахоўных органаў ва "УКантакце" ў 2021 годзе.